БЕЛ Ł РУС

Міхалок: Не замінайце нам мірна жыць, інакш атрымаеце п*ды АЎДЫЁ

12.09.2014 / 10:53

слухаць усе песні

Brutto Сяргея Міхалка выдаў дэбютны альбом «Underdog».

Пасля 12 дзён існавання новы гурт Сяргея Міхалка Brutto прэзентуе дэбютны альбом «Underdog».

У маніфесце да кружэлкі пазначана: «З намі — зямля нашых бацькоў, з намі — нашы жонкі і дзеці. Мы — не адзіночкі. Побач — нашы сябры. Не замінайце нам мірна жыць, інакш атрымаеце п*ды. Мы прыйшлі даўно, а сыдзем няхутка».

На дыску 12 песень. Некалькі з іх экс-лідар «Ляпісаў» і сябры-баксёры спяваюць па-беларуску і па-англійску. Збольшага, трэкі альбома вытрыманы ў стылістыцы, уласцівай «Ляпісу Трубяцкому» апошніх сямі гадоў.

Нагадаем, 1 верасня гурт «Ляпіс Трубяцкі» спыніў існаванне. А на яго аскепках адразу ўзніклі дзве фармацыі: «Трубяцкой» з Паўлам Булатнікавым і Brutto з Сяргеем Міхалком.

Прэзентацыйнае відэа Brutto на аднайменную песню за тыдзень набрала больш за 200 тысяч праглядаў. А 9 верасня быў прэзентаваны другі, аднайменны альбому кліп гурту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула