БЕЛ Ł РУС

«Мне страшна паміраць»: бацькі закладніка «Ісламскай дзяржавы» апублікавалі ліст сына

6.10.2014 / 9:27

Бацькі 26-гадовага амерыканца Пітэра Касіга, захопленага ў палон баевікамі «Ісламскай дзяржавы», раcкрылі змест ліст, які сын напісаў ім яшчэ ў чэрвені.

Малады чалавек, які прыняў іслам і новае імя — Абдул-Рахман Касіг, піша, што яму страшна паміраць, бо ён не ведае, ці ёсць у яго нейкая надзея.

Пры гэтым палонны заклікае бацькоў суцешыцца думкай, што ён прыехаў у Сірыю для «палягчэння пакут».

Пітэр Касіг удзельнічаў у гуманітарнай місіі па аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі параненым ў Сірыі, паведаміла Бі-Бі-Сі. Ён быў выкрадзены летась, калі ехаў на машыне хуткай дапамогі.

У апошнім відэазапісе, выкладзеным ісламістамі ў пятніцу ўвечары, Касіга пагражаюць абезгаловіць наступным пасля брытанца Алана Хенінга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула