БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ліды абліў сябе бензінам і падпаліў

13.10.2014 / 11:05

Мужчына спрабаваў учыніць самаспаленне ў Лідзе.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

У нядзелю раніцай мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў. З апёкамі галавы, шыі, грудной клеткі, тыльнай паверхні кісцей рук пацярпелы змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Вядома, што падраздзяленні МНС да месца здарэння не прыцягваліся. Вядзецца разбіральніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула