БЕЛ Ł РУС

Кабзон праспяваў з Захарчанкам песню «Я люблю тебя, жизнь»

28.10.2014 / 09:14

Сумесны з акадэмічным ансамблем песні і танца МУС выступ Іосіфа Кабзона ў Данецку прайшоў пры аншлагу залы Опернага тэатра.

Для тых, хто не змясціўся ў зале, была арганізавана трансляцыя на вялікім экране на фасадзе тэатра. У яго сабраліся дзясяткі данчан.

Кабзон выканаў як свае хіты розных гадоў, так і новыя песні, зрабіўшы акцэнт на рэчы, прысвечаныя Данбасу і антываеннай тэматыцы. Авацыяй зала сустрэла баладу, прысвечаную дзецям Беслана.

«Многія з гэтых песень я спяваў, калі вас яшчэ не было на белым свеце, — пажартаваў дэпутат Дзярждумы Кабзон. — А ўпершыню на гэтую сцэну я выйшаў ў 1946 годзе». Будучаму народнаму артысту СССР тады было дзевяць гадоў.

Напрыканцы канцэрта Кабзон запрасіў на сцэну прэм'ера ДНР Аляксандра Захарчанку, разам з якім яны выканалі песню «Я люблю тебя, жизнь!».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула