БЕЛ Ł РУС

Данія заклікае ЕС рыхтавацца да гібрыднай вайны Расіі

28.10.2014 / 10:56

ЕС павінен змагацца супраць «гібрыднай вайны» Расіі з дапамогай ўзгодненай энергетычнай палітыкі і супрацьстаяння масавай прапагандзе ў СМІ.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Даніі Марцін Лідэгор у інтэрв'ю Reuters.

«Я не магу сабе ўявіць, што Расія адважыцца закрануць краіны Балтыі ці Польшчу або любога іншага члена НАТА», — адзначыў ён, адказваючы на пытанне, ці бачыць Данія ў РФ пагрозу.

«Аднак зразумела таксама, што існуе новы від пагрозы. Я б не назваў яе ваеннай, гэта гібрыдная вайна, дзе мы сутыкаемся з масіраванай прапагандай, правакацыямі, стымуляцыяй груп ўнутры іншых краін, гэта не з'яўляецца вайной, але ёсць чым варожым і блізкім да вайны».

На яго думку, адзіны энергетычны рынак стане добрым абарончым фронтам супраць «гібрыднай вайны» Расіі.

«Калі мы зробім прыярытэтным рашэнне энергетычнай праблемы і накіруем на яго сумесныя намаганні і ў Еўропе, і ва Украіне, гэта будзе велізарны крок наперад і вельмі агрэсіўны спосаб паказаць Расіі, наступствы яе палітыкі стаяць дорага», - сказаў Лідэгор.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула