БЕЛ Ł РУС

Шведская разведка: Сігнал бедства з расійскай падлодкі быў «качкай»

28.10.2014 / 11:58

Шведская ваенна-марская разведка назвала выдумкай гісторыю пра сігнал бедства з расійскай падводнай лодкі, якая нібыта знаходзілася ў Стакгольмскім архіпелагу.

Пра гэта піша найбуйнейшая штодзённая ранішняя газета Швецыі Dagens Nyheter са спасылкай на крыніцу ў ВМФ Швецыі.

Журналісты выдання Dagens Nyheter запыталі ў ваенна-марской разведкі копію запісу нібыта перахопленых сігналаў. Як правіла, такая інфармацыя цалкам або часткова канфідэнцыйная і пры запыце выдаецца толькі фармальная спасылка на рэквізіты патрэбнага дакумента, г.зн. магчымасць азнаёміцца з той ці іншай інфармацыяй ёсць не заўсёды.

Калі спасылка не выдаецца, то рашэнне можна абскардзіць у адміністрацыйным парадку. Гэтым разам разведчыкі не падалі ніякіх звестак, бо ніякіх перахопаў наогул не было.

«Я думаю, мне таксама было б цікава пачытаць пра сігнал бедства з расійскай падлодкі. Але няма ніякага сігналу. Інфармацыя няправільная», — заявіла крыніца выдання ў ВМФ Швецыі.

Суразмоўца выдання таксама пацвердзіў, што сігналы з Стакгольмскага архіпелага ў Калінінград сапраўды можна ўлавіць, але такі трафік існуе ўжо даўно і працуе кругласутачна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула