БЕЛ Ł РУС

Казак Гаўрылюк прайшоў у Раду па аднамандатнай акрузе ў Кіеўскай вобласці

29.10.2014 / 11:51

СГ

У аднамандатнай акрузе №95 у Кіеўскай вобласці перамогу атрымаў кандыдат ад Народнага Фронту казак Міхаіл Гаўрылюк, які набраў 19,43% галасоў. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце ЦВК Украіны.

Другое месца заняў кандыдат ад Блока Пятра Парашэнкі. Ён адстаў на 1,5%.

Нагадаем, Міхаіл Гаўрылюк стаў вядомы ў часе Майдану, у якім ён браў удзел. Яго схапілі спецназаўцы Януковіча. Яны выставілі ў сеціва відэа, на якім змушаюць яго раздзецца дагала на марозе, праганяюць скрозь шыхт, б'юць, а таксама фатаграфуюцца з ім на памяць.

Крыўдзіцелі Гаўрылюка былі асуджаныя да трох і двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на год.

Сам Гаўрылюк стварыў добраахвотніцкі казацкі батальён і разам з пабрацімамі ваяваў у Данбасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула