БЕЛ Ł РУС

Захопнік закладнікаў у кашэрнай краме Парыжа патрабаваў вызвалення братоў Куашы

9.01.2015 / 19:23

Французскі журналіст Луі Асальтэ знайшоў і выклаў у сваім «Твітары» артыкул з газеты Le Parisien ад 15 ліпеня 2009 года, у якой апублікаваны вялікі партрэт Амедзі Кулібалі.

Ён падазраецца ва ўчорашнім забойстве паліцэйскай і сённяшнім захопе закладнікаў у супермаркеце.

З публікацыі вынікае, што ў той час Кулібалі працаваў на заводзе Coca-Cola і сустракаўся з тагачасным прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі ў складзе групы маладых рабочых завода.

Сёння, 9 студзеня, Амедзі Кулібалі захапіў не менш за пяць закладнікаў у краме кашэрных прадуктаў у 20-й акрузе Парыжа і патрабуе вызваліць братоў Саіда і Шэрыфа Куашы, якія падазраюцца ў нападзе на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo. У ходзе перастрэлкі загінулі два чалавекі. 

Паводле паведамленняў французскай паліцыі, 32-гадовы Амедзі Кулібалі ўваходзіць у тую ж ісламскую групоўку, што і браты Куашы, якія ў гэты час заблакаваныя паліцыяй у прыгарадзе Парыжа. Па некаторых дадзеных, яны таксама ўтрымліваюць закладніка.

Каля супермаркета кашэрных прадуктаў у Парыжы. 9.01.2015. 16:04 GMT

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула