БЕЛ Ł РУС

Вядомы таджыкскі адвакат прысуджаны да дзевяці гадоў турмы

13.01.2015 / 14:11

rus.ozodi.org

Суд у Душанбэ прысудзіў да дзевяці гадоў турэмнага зняволення ў калоніі строгага рэжыму вядомага таджыкскага адваката Шухрата Кудратава, прызнаўшы яго вінаватым у дачы хабару і махлярстве.

Паводле версіі следства, Шухрат Кудратаў прапанаваў грашовую ўзнагароду суддзі, які вёў справу аднаго з падабаронных адваката, аднак сам Шухрат Кудратаў адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Шухрат Кудратаў у мінулым браў удзел у гучных судовых працэсах краіны, у прыватнасці ён быў адным з абаронцаў вядомага прадпрымальніка і экс-палітыка Зайдзіта Саідава.

Яго адвакацкая і праваабарончая дзейнасць выклікала рэзкую незадаволенасць таджыкскіх уладаў. Сам адвакат неаднаразова заяўляў пра пераслед і запалохванні з боку таджыкскіх чыноўнікаў.

Кудратаў быў затрыманы ў мінулым годзе па падазрэнні ў дачы хабараў і махлярстве. Абарона адваката заявіла, што ніводнае з прад'яўленых абвінавачванняў не знайшло пацверджанняў, але суд не прыняў ніводзін з довадаў абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула