БЕЛ Ł РУС

Кібаргі: Баевікі выставілі ўльтыматум, патрабуюць здаць Данецкі аэрапорт, або ён будзе зраўняны з зямлёй

13.01.2015 / 14:23

Баевікі выставілі ўльтыматум байцам у Данецкім аэрапорце. Калі да 17:00 (18:00 па Мінску) байцы Узброеных сіл Украіны не пакінуць Данецкі аэрапорт — артылерыя і танкі прарасійскіх баевікоў зраўняюць яго з зямлёй.

Пра гэта паведаміў адзін з «кібаргаў» [так называюць украінскіх вайскоўцаў, што абараняюць аэрапорт — НН] непасрэдна з Данецкага аэрапорта.

«Нас б'юць з двух бакоў танкамі з 400 метраў і артылерыяй. Падтрымкі нашай артылерыі няма. Да 17:00 баевікі далі час сысці з новага тэрмінала. Калі мы гэтага не зробім, тэрарысты нас тут проста знішчаць. Тэрмінал цалкам прастрэльваецца.

Але мы нікуды не пойдзем. Мы не збіраемся адступаць. Нас тры дні знішчаюць цяжкай артылерыяй. Тут ужо нічога не засталося. Мы чакаем падтрымку», — паведаміў адзін з байцоў.

Вайскоўцы просяць камандаванне даслаць падмогу і даць каманду артылерыі знішчыць тэрарыстаў. Адступаць кібаргі не маюць намеру.

У аэрапорце Данецка баевікі знішчылі дыспетчарскую вежу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула