БЕЛ Ł РУС

На вокладцы свежага нумара Charlie Hebdo будзе прарок Мухамед

13.01.2015 / 15:21

Заўтра ў свет выйдзе першы нумар французскага сатырычнага выдання пасля нападу на ягоную рэдакцыю тэрарыстаў, у выніку якога загінулі 12 чалавек.

На вокладцы заўтрашняга нумара часопіса будзе адлюстраваны прарок Мухамед, які трымае ў руках надпіс Je suis Charlie («Я - Шарлі»). Над яго выявай напісана tout est pardonné («усё даравана»).

Звычайна часопіс выходзіць накладам 60 тысяч асобнікаў, але першы нумар пасля нападаў тэрарыстаў планавалі надрукаваць мільённым тыражам. Зараз гаворыцца пра тое, што рэдакцыя гатова надрукаваць тры мільёны асобнікаў. Нумар быў падрыхтаваны сіламі супрацоўнікаў рэдакцыі выдання, што засталіся ў жывых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула