БЕЛ Ł РУС

ЗША і Вялікабрытанія абмяняюцца кібератакамі

16.01.2015 / 10:09

Аляксандр Арсёнаў

Барак Абама і Дэвід Кэмеран дамовіліся аб правядзенні тэставых кібератак адзін на аднога ў межах стварэння новай сістэмы абароны ад тэрарыстычных і іншых пагроз у сеціве, паведамляе BBC.

Фота з сайта massive.pr

Першыя ў свеце вучэнні такога кшталту пройдуць ужо ў гэтым годзе. Атакі будуць праводзіцца на фінансавы сектар: Банк Англіі і шэраг камерцыйных банкаў, Уол-стрыт у Нью-Ёрку і Сіці ў Лондане.

Далейшыя вучэнні закрануць крытычна важныя часткі нацыянальнай інфраструктуры. Таксама будзе падрыхтаванае новае пакаленне кіберагентаў. Амерыканскія ўлады плануюць удасканаліць заканадаўства дзеля барацьбы з кіберпагрозамі.

Дамова аб вучэннях была дасягнутая на сустрэчы прэзідэнта ЗША Барака Абамы і прэм’ера Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана. Мяркуецца, што падставай для вучэнняў стала хакерская атака на Sony Pictures, якую звязваюць з рэакцыяй Паўночнай Карэі на выхад фільма «Інтэрв’ю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула