БЕЛ Ł РУС

На радзіме Лукашэнкі на Купалле саткуць самы доўгі пояс Беларусі

31.03.2015 / 12:23

Аляксандр Арсёнаў

Майстры Магілёўшчыны ўжо распачалі працу.

Фота: Магілёўскі аблвыканкам

На купальскім свяце «Александрыя збірае сяброў» будуць прадстаўленыя першыя вынікі праекту «Купальскі пояс», распавядае Магілёўскі аблвыканкам.

У межах праекту «Купальскі пояс» майстры Магілёўшчыны маюць намер саткаць самы доўгі пояс Беларусі. Паўдзельнічаць у праекце зможа кожны ахвочы.

«Па задуме ён будзе ўключаць у сябе традыцыйныя матывы арнаментаў паясоў усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, — падкрэсліла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алёна Беланожка. 

У мінулым годзе цэнтр ладзіў семінары па ткацтве паясоў, каб майстрыхіз усіх раёнаў вобласці авалодалі гэтым рамяством, паглыбілі свае ўменні і навыкі. 

Вынікі праекту будуць прадстаўленыя на радзіме Лукашэнкі, у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна, дзе штогод праходзіць святкаванне Купалля. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула