БЕЛ Ł РУС

«Раскамнагляд» адмовіўся ад расшырэння паўнамоцтваў пасля публічнага абмеркавання

28.04.2015 / 20:02

Аляксандр Арсёнаў

Ведамства паслухала экспертаў і расхацела быць самастойным цэнзарам.

Фота: TJournal.ru

З праекту загаду «Аб парадку функцыянавання інфармацыйнай сістэмы ўзаемадзеяння» было прыбранае права «Раскамнагляду» на самастойны пошук парушальнікаў у абыход судоў і генпракуратуры, заўважае «Раскамсвабода».

Права быць «самастойным цэнзарам» з праекту загаду пасля абмеркавання на партале regulation.gov.ru, у якім эксперты адзначылі супярэчанні гэтага пункту з федэральнымі законамі 398-ФЗ і 149-ФЗ.

Згаданыя законы кажуць аб тым, што права на патрабаванне блакіроўкі «Раскамнагляд» не мае — ён толькі выконвае тэхнічную функцыю па патрабаванні Генпракуратуры.

Тым не меней, іншыя заўвагі да праекту былі адхіленыя.

Цэнтралізаванай сістэмы публічнага грамадскага абмеркавання законапраектаў у Беларусі няма.

У Беларусі ужываюцца розныя працэдуры грамадскага абмеркавання законапраектаў. Напрыклад, тут можна пакінуць водгук пра праекты законаў, звязаныя з падаткамі. Але па рэзанансных справах меркаванне экспертаў улічваецца далёка не заўсёды.

Эксперты неаднаразова адзначалі неабходнасць публічных абмеркаванняў законаў, у прыватнасці ў сферы высокіх тэхналогій: напрыклад, адносна блакіровак ананімайзераў ці пазбаўлення ПВТ часткі льгот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула