БЕЛ Ł РУС

Мінчанку насмерць збіў цягнік на пешаходным насціле

11.05.2015 / 14:46

Зоя Хруцкая, rh.by

Трагедыя здарылася ў Маладзечанскім раёне 22:22 у нядзелю.

Пра яе распавяла Таццяна Субач — старшы інспектар службы групы аховы правапарадку і прафілактыкі Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце.

57-гадовая жыхарка Мінска пераходзіла чыгунку на перагоне Дубравы — Аляхновічы па пешаходным насціле.

Цягнік Адлер — Калінінград тут не спыняецца. Ад удару жанчыну адкінула на другі пуць.

Цяпер міліцыя высвятляе, чаму загінулая, пераходзячы па пешаходным пераходзе, не азірнулася па баках і не ўбачыла цягнік. Праводзяць экспертызу, ці была яна цвярозая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула