БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прылятуць Imagine Dragons

15.05.2015 / 11:45

Nashaniva.com

Самыя яскравыя рок-зоркі 2013 года па версіі Billboard.

Канцэрт амерыканскага інды-рок-гурту пройдзе 22 студзеня 2016 года на «Чыжоўка-арэне» ў Мінску.

Imagine Dragons прывязуць у Беларусь свой хітовы альбом «Smoke + Mirrors», з якім дадуць сотню канцэртаў у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, Азіі, Аўстраліі і Еўропе, а таксама выканаюць старыя хіты.

Квіткі на канцэрт каштуюць ад 465 да 965 тысяч, набыць іх можна ў касах Kvitki.by.

***

Гурт Imagine Dragons быў утвораны ў 2008 годзе ў штаце Юта. У 2010 годзе перабраўся ў Лас-Вегас і стаў лепшым інды-гуртом сталіцы казіно. У 2012 годзе выдаў альбом «Night Visions» са сваім галоўным хітом «Radioactive», за які атрымаў «Грэмі» і 5 узнагарод Billboard Music Awards.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула