БЕЛ Ł РУС

У «Озасе» ў Вільні доля пакупнікоў з Беларусі складае 87% ад агульнага ліку замежнікаў

21.05.2015 / 12:3

Defli.lt

Жыхары Беларусі па-ранейшаму актыўна ездзяць у сталіцу Літвы ў шопінг-туры, з-за чаго ў віленскія гіпермаркеты спецыяльна прымаюць на працу рускамоўных прадаўцоў.

«Доля прадстаўнікоў краін СНД складае ў нас каля 5% усіх наведвальнікаў. Большасць з іх — госці з Беларусі. Кожны беларус траціць на пакупкі і паслугі ў сярэднім ад 200 да 250 еўра», — распавёў DW Чэславас Урбанавічус, кіраўнік віленскага гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Акропаліс».

У гандлёвым цэнтры «Озас» доля беларускіх турыстаў яшчэ больш — 7—8% ад усіх пакупнікоў. А сярод замежнікаў амаль 87% — госці з Беларусі, патлумачыла Інга Навіцкайце, генеральны дырэктар «Озаса».

Паводле яе звестак, сярэдні чэк беларусаў у гэтым гандлёва-забаўляльным цэнтры складае ад 140 да 160 еўра. Растучая колькасць беларускіх пакупнікоў стала прычынай таго, што адміністрацыя павялічыла колькасць работнікаў, добра валодаюць рускай мовай. Гэтак жа паступіла і кіраўніцтва «Акропаліса».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула