БЕЛ Ł РУС

life:) прадставіў танны тарыф для пенсіянераў і інвалідаў

10.06.2015 / 11:53

Аляксандр Арсёнаў

14,4 тысячы на месяц і 10 тысяч бясплатных хвілін унутры сеткі.

Мабільны аператар life:) прадставіў пакет «Пенсійны», прызначаны для пенсіянераў, інвалідаў усіх груп любога ўзросту, ветэранаў баявых дзеянняў і ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі.

Абаненцкая плата складзе 14 400 рублёў на месяц. За гэтыя грошы штомесяц даюцца 10 тысяч бясплатных хвілін у сетцы life:). Тэлефанаванні на іншыя сеткі каштуюць 540 рублёў на хвіліну, SMS — 300 рублёў.

Праўда, 1 Мб мабільнага інтэрнэту абыдзецца ў 2220 рублёў.

Падключэнне пакету каштуе 18 тысяч (з іх 3 600 застанецца на рахунку па актывацыі). Пры падключэнні трэба прад’явіць пасведчанне асобы і дакумент, што дакажа прыналежнасць да вышэй названых катэгорый.

Чытайце таксама: life:) падвысіць тарыфы 22 чэрвеня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула