БЕЛ Ł РУС

Эдуард Шварц. Беларуская мова (верш) 

28.06.2015 / 16:14

Эдуард Шварц, чытач «НН»

Дзякуй табе, беларуская мова.
Ты, як матуля, заўсёды са мной.
Зноў у расстанні і кожнае слова —
радасць сустрэчы з табой і зямлёй.

Доўга адзiн я па свеце бадзяўся,
іншыя мовы кармілі мяне.
Сэрца чакала і ноччу з'яўляўся
вольны наезнік на белым кане.

Мова, прабач. Я ў роднай дзяржаве
жыў, толькi думаў на мове чужой,
ты была побач, але не пры справе —
ціхай прыслугай у хаце сваёй.

Слаўлю, як сын, беларускую мову.
Бог даў народу яе — спадару.
Я сустракаю світанак з любоўю:
Мова жыве, і жыве Беларусь.

28.06.2015,
г. Зальцведэль, Германія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула