БЕЛ Ł РУС

«Правы сектар» мае намер правесці рэферэндум аб недаверы ўладзе

21.07.2015 / 21:19

Украінская нацыяналістычная арганізацыя «Правы сектар» на з'ездзе ў Кіеве абвясціла аб намеры дамагацца адмены мінскіх пагадненняў і «прызнання вайны вайной», а таксама легалізацыі добраахвотніцкіх узброеных фармаванняў ва Украіне.

Joinfo

Акрамя таго, нацыяналісты на з'ездзе прынялі рашэнне выступіць з патрабаваннем аб правядзенні рэферэндуму аб недаверы парламенту, ураду і прэзідэнту Украіны.

З'езд таксама пастанавіў, што «Правы сектар» не будзе ўдзельнічаць у мясцовых выбарах ва Украіне, прызначаных на восень.

«ПС» заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці вечарам у аўторак на Майдан, дзе яны плануюць правесці народнае веча пад лозунгам «Далоў уладу здраднікаў!»

Да офіса «Правага сектара» ў Кіеве былі сцягнутыя сілы праваахоўнікаў і аўтазакі.

З'езду папярэднічалі скандальныя падзеі ў Мукачаве, дзе пасля перастрэлкі паміж байцамі «Правага сектара» і мясцовай «мафіяй» была распачатая крымінальная справа аб бандытызме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула