Свет3232

Ва ўкраінскім Мукачаве сутычкі кантрабандыстаў цыгарэт перараслі ў маштабныя баі ВІДЭА

4 чалавекі загінулі, 14 параненых: групоўка, звязаная з былой Партыяй рэгіёнаў, процістаіць другой, звязанай з «Правым сектарам».

«Чутны стрэлы аўтаматаў і выбухі баявых гранат. Паведамляецца таксама, што два асноўныя выезды з горада блакаваныя. Акрамя таго, жыхары 5-павярховікаў, якія размешчаны каля выезда з горада, паведамляюць аб пажары на адной з АЗС», — гаворыцца ў паведамленні мясцовага ўкраінскага выдання KarpatNews і відавочцаў у сацсетках.

Украінскае Закарпацце — моцна крыміналізаваны рэгіён, падзелены між этнічнымі і тэрытарыяльнымі кланамі.

Суботнія разборкі перараслі ў сапраўдныя баі. У рэгіён былі перакінутыя антытэрарыстычныя групоўкі.

«У вочы жыхарам кінулася калона з 7-мі джыпаў з сімволікай «Правага сектара», якія ў поўнай баявой камплектацыі (з аўтаматамі, кулямётамі і іншым вайсковым начыннем) ездзілі ў Мукачаве. Пасля відавочцы паведамілі, што чулі стральбу непадалёк ад рачнога моста. Паводле папярэдняй інфармацыі, тыя ж «правасектараўцы» стралялі ў спартыўным комплексе «Чырвоны Цмок», — гаворыцца ў паведамленні.

Карыстальнік Facebook Яўген Шаўчэнка паведаміў, што пацверджана 4 загінулых — «два ў «правасектараўцаў» і два — у «спартоўцаў», мясцовай мафіі.

«У Мукачаве ідзе бой паміж мясцовай мафіяй і бандфармаваннем, якое называе сябе «запасны батальён ПС-Закарпацце» — не падзялілі фінансавыя плыні і каналы кантрабанды. Ужываецца стралковая ўзбраенне, кулямёт «Уцёс-12,7» і гранатамёты. Гарыць АЗС…. Горад перакрываецца спецпадраздзяленнямі МУС і СБУ», — адзначыў ён.

Па звестках выдання Mukachevo.net, у выніку падзей 14 чалавек параненыя.

Як паведамляе Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на мясцовыя СМІ, па папярэдняй інфармацыі, узброеныя асобы, якія прадставіліся як «Правы сектар», занялі тэрыторыю комплексу «Чырвоны Цмок», ім аказалі супраціў людзі з атачэння народнага дэпутата з былой Партыі рэгіёнаў Міхайлы Ланё.

«Стральба вялася на тэрыторыі комплексу «Антарэс» і былога клуба «Чырвоны Цмок» на вуліцы Лермантава», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама паведамляецца, што перастрэлка ў Чырвонай Горцы на трасе Кіеў—Чоп пачалася «як працяг разборак».

Па звестках «Закарпаття Інфо», «Антарэс» быў аточаны міліцыянтамі ў бронекамізэльках.

«Комплекс, у які ўваходзяць трэнажорная зала, басейн, саўна, належыць народнаму дэпутату Міхайлу Ланё (мянушка Блюмк), які ў парламенце фармальна належыць да групы Ерамеева «Воля народу», а па сутнасці — да Апазіцыйнага блоку. Там жа ўвесь час бачаць кіраўніка абларганізацыі «Украінскі выбар» Віктара Мядзведчука Івана Чубырко», — піша выданне.

У горадзе абвешчаны план «Перахоп».

«Трасу перакрылі тры машыны МУС, — расказвае дэпутат і журналіст Мустафа Наем. — На першай машыне-джыпе калоны «Правага сектара» быў усталяваны стужачны кулямёт Калашнікава. Стральба вялася таксама з РПГ і «Мух». Тры міліцэйскія машыны былі знішчаныя, калона джыпаў прарваліся ў раён Чырвонай Гары, на ўездзе ў Мукачава з боку трасы Кіеў—Чоп».

Абласная пракуратура вызначыла сутнасць канфлікту паміж людзьмі ў камуфляжы з надпісам «Правы сектар» і мясцовымі «спартоўцамі» як «падзел сфераў уплыву». Распачатая крымінальная справа па артыкулах КК «тэрарыстычны акт» і «стварэнне злачыннай арганізацыі».

Лідар Добраахвотніцкага корпусу «Правы сектар» і народны дэпутат Украіны Дмытро Яраш пракаментаваў звесткі пра страляніну ў Мукачаве так: «Праводзіў сустрэчы з выбарцамі на акрузе. Атрымаў інфармацыю пра трагічныя падзеі на Закарпацці. Еду на Кіеў. Цяпер самае галоўнае — стабілізаваць сітуацыю і не дапусціць далейшага праліцця крыві. Для гэтага неабходна неадкладна затрымаць бандытаў і тых міліцэйскіх чыноў, што аддалі загад адкрыць агонь», — напісаў Яраш на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Відэа пачатку боя тут (асцярожна, нецэнзурная лексіка):

Каментары32

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»6

«Не хачу стаць бабкай з кнопачным тэлефонам». Доктар стаў айцішнікам — і знайшоў працу з першага водгуку4

«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў1

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць