БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд у закрытым рэжыме разглядае дакументы аб маёмасці сям'і былога кіраўніка Белкаапсаюза Сідзько

23.07.2015 / 11:24

23 ліпеня ў Вярхоўным судзе Беларусі на працэсе па справе аб карупцыі ў Белкаапсаюзе суддзя Уладзімір Пуціла задаволіў хадайніцтва дзяржаўнага абвінаваўцы Анатоля Мяцельскага пра разгляд у закрытым рэжыме дакументаў аб маёмасці сям'і былога кіраўніка Белкаапсаюза Сяргея Сідзько. 

Паводле слоў дзяржабвінаваўцы, гэтыя матэрыялы паступілі на яго адрас з КДБ нядаўна і маюць грыф «для службовага карыстання». 

Вывучыўшы пададзеныя бокам абвінавачання дакументы, сваё рашэнне суддзя матываваў тым, што яны ўтрымліваюць звесткі, якія не падлягаюць раскрыццю, у прыватнасці банкаўскую тайну. 

Былому кіраўніку Белкаапсаюза выстаўленае абвінавачанне ў атрыманні хабару і ва злоўжыванні ўладай на падставе ч. 3 арт. 430 і ч. 3 арт. 424 КК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула