Міністр замежных спраў Латвіі: Казкі пра страты ад санкцый — расійская прапаганда
Паведамленні ў СМІ аб стратах, якія нясуць краіны ЕС з-за санкцый з'яўляецца часткай інфармацыйнай прапаганды РФ.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевічс у інтэрв'ю Delfi.lv.
«Гэтыя страшылкі мы чуем ужо больш за год: «Латвія больш за ўсё пацерпіць ад санкцый», «ВУП упадзе на 20%», «Страты будуць ацэньвацца ў мільярдах», — адзначыў ён.
Аднак, па словах міністра, статыстыка і эканамічныя паказчыкі ўсе гэтыя здагадкі абвяргаюць.
«Я ацэньваю такія паведамленні ў СМІ як частку інфармацыйнай прапаганды, мэта якой — пахіснуць прынцыповую пазіцыю Латвіі», — сказаў Рынкевічс.
На яго думку, мясцовы бізнес павінен пераарыентавацца на іншыя рынкі, паколькі працаваць толькі з адным партнёрам - ненадзейна.
Нягледзячы на драматычныя прагнозы расійскіх СМІ, санкцыі і контрсанкцыі Расіі практычна ніяк не адбіліся на эканамічных паказчыках краін Еўрасаюза. Яны пераарыентавалі плыні капіталу і пастаўкі сельгаспрадукцыі на іншыя краіны.