БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах у раёне аэрадрома прагучалі магутныя выбухі, аднак прычына мірная

1.09.2015 / 15:17

Арцём Гарбацэвіч

Як паведамілі чытачы «Нашай Нівы», у Баранавічах у раёне вайсковага аэрадрома прагучалі магутныя выбухі.

Гэтую інфармацыю пішуць і карыстальнікі сацсетак з Баранавіч.

Чытачы паведамляюць, што выбухі былі такой сілы, што шыбы трэсліся ў розных раёнах.

Аднак прычына аказалася мірная. 

«На авіябазе шляхам падрыву расчышчаюць тэрыторыю ад незапатрабаваных будынкаў, — патлумачыў «Нашай Ніве» кіраўнік прэс-службы Мінабароны Уладзімір Макараў. — Дарэчы, у СМІ пра будучыя падрывы папярэджвалі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула