БЕЛ Ł РУС

Масква адмаўляецца ад магільных загарадак

11.09.2015 / 09:35

СГ

На новых могілках сталіцы Расіі плануецца забараніць загарадкі вакол магіл.

«Агароджы даволі хутка прыходзяць у непрыдатнасць, на іх аблятае фарба. Таксама яны перашкаджаюць праходу людзей. На новых могілках пастараемся задаць трэнд на максімальна безбар'ерную прастору», — заявіў кіраўнік маскоўскага гарадскога прадпрыемства «Рытуал» Арцём Якімаў.

Новыя могілкі будуць выглядаць як «вялікія прасторы, палі, умоўна абмежаваныя цокальнымі збудаваннямі і помнікамі».

Акрамя таго, на могілках новага фармату будуць ствараць міні-паркі. Там будуць сажалкі і лаўкі для адпачынку наведвальнікаў могілак.

Такі фармат могілак прыняты на Захадзе.

У Беларусі, як і ў Расеі, дагэтуль існавала традыцыя загарадак вакол магіл. Гэта перажытак дахрысціянскага славянскага звычаю. Раней некаторыя славянскія плямёны будавалі на магіле нябожчыка ўмоўную новую хату для яго ці хоць бы загарадку вакол новай яго сядзібы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула