БЕЛ Ł РУС

Ракетныя рухавікі для ЗША будзе распрацоўваць кампанія Blue Origin. Яны заменяць расейскія РД-180

11.09.2015 / 10:37

У чацвер, 10 верасня, амерыканскі канцэрн United Launch Alliance (ULA) і кампанія Blue Origin абвясцілі аб падпісанні кантракту на вытворчасць ракетных рухавікоў ВЕ-4, якія павінны будуць замяніць рухавікі РД-180 вытворчасці Расіі.

Адзначаецца, што новыя ракетныя рухавікі ВЕ-4 будуць выкарыстоўвацца ў сістэме запуску наступнага пакалення Vulcan.

«Рухавік ВЕ-4 з'яўляецца найбольш хуткім шляхам да альтэрнатывы расейскаму РД-180, што вырабляецца ў ЗША. Яго распрацоўка ідзе па раскладзе, які прадугледжвае дасягненне гатоўнасці да палёту ў 2017 годзе і першы палёт у 2019 годзе», — кажуць у Blue Origin.

Выданне The Wall Street Journal пісала, што залежнасць ЗША ад расейскіх ракетных рухавікоў РД-180 негатыўна адбіваецца на нацыянальнай бяспецы краіны. Акрамя гэтага, дадзены аспект значным чынам супярэчыць эканамічным санкцыям, якія былі ўведзеныя супраць Расеі.

У пачатку чэрвеня ВПС ЗША афіцыйна абвясцілі конкурс на стварэнне ракетных рухавікоў для замены расійскіх РД-180.

Падкрэсліваецца «тэрміновая неабходнасць» спыніць выкарыстоўваць расійскія ракетныя рухавікі для запускаў ваенных і разведвальных спадарожнікаў. Аднак Пентагон запэўніў, што не можа абысціся без расейскіх ракетных рухавікоў яшчэ некалькі гадоў.

У лісце да кангрэсменаў ад 11 мая міністр абароны Эштан Картэр і дырэктар нацыянальнай разведкі Джэймс Клэпер заявілі, што Пентагон сутыкнецца з сур'ёзнымі праблемамі пры забеспячэнні доступу да космасу для самых далікатных абаронных і разведвальных тэхналогій краіны, калі забарона на расійскія рухавікі застанецца ў сіле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула