БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка 15—18 верасня наведае Душанбэ і Сочы

11.09.2015 / 11:33

Аляксандр Лукашэнка 15 верасня прыме ўдзел у сесіі Рады калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, якая пройдзе ў Душанбэ.

Парадак дня пасяджэння налічвае больш за паўтара дзясятка пытанняў. У прыватнасці, будуць разгледжаныя бягучыя пытанні дзейнасці АДКБ, прыярытэтныя напрамкі ў перыяд старшынства ў Арганізацыі Арменіі.

Размова пойдзе таксама аб праверцы гатоўнасці вайсковых кантынгентаў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ да выканання задач па прызначэнні, аб арганізацыі кіравання войскамі (Калектыўнымі сіламі) АДКБ, аб складзе і базаванні Калектыўных авіяцыйных сіл ды іншыя пытанні

Потым Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе прыме ўдзел у мерапрыемствах ІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 17—18 верасня ў Сочы.

Чакаецца, што ў пленарным пасяджэнні форуму прымуць удзел больш за 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, рэгіёнаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнэс-супольнасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула