БЕЛ Ł РУС

АЭС разваліць усю эканоміку краіны

10.03.2008 / 13:46

Nashaniva.com

Гэтак лічыць кандыдат тэхнічных навук, галоўны тэхноляг вытворча‑тэхнічнага аддзела РУП «БелНДПІэнергапрам» Віктар Юшко.


Група беларускіх вучоных занепакоена верагоднасцю таго, што з пачаткам будаўніцтва АЭС у Беларусі іншыя кірункі энергетыкі не будуць развівацца. Такі пункт гледжання выказаў на круглым стале 9 сакавіка кандыдат тэхнічных навук, галоўны тэхнолаг вытворча‑тэхнічнага аддзела РУП «БелНДПІэнергапрам» Віктар Юшко.

На думку вучонага, будаўніцтва АЭС у Беларусі — гэта «палітыка на загніванне».

Нармальна працаваць АЭС ня зможа, бо ядзернае паліва ў сьвеце будзе на зыходзе.

«Да 2020 года мы запусцім атамную станцыю. Нармальна функцыянаваць яна не зможа, таму што да таго часу ядзернае паліва ў свеце будзе на зыходзе. Іншыя ж кірункі энергетыкі мы не развівалі, таму што ўсе сродкі былі пушчаны на АЭС. Разваліцца ўся эканоміка рэспублікі, уся энергетыка», — зазначыў В.Юшко.

Ён лічыць, што «таннасць атамнай энергіі — гэта міф». «Гэтыя сцвярджэнні былі абгрунтаваныя ў канцы 1990‑х — пачатку 2000‑х гадоў. Аднак за апошнія сем гадоў ядзернае паліва падаражэла ў 21 раз. Параўнаем, газ — усяго ў тры разы», — падкрэсліў вучоны. Таму электраэнергія, што выпрацоўваецца на АЭС, з кожным годам робіцца ўсё даражэйшай і даражэйшай. Рэальны кошт атамнай электраэнергіі, паводле яго слоў, у пяць разоў вышэйшы за кошт электраэнергіі цеплавых станцый.

За апошнія сем гадоў ядзернае паліва падаражэла ў 21 раз

Вучоны прывёў звесткі Сібірскага аддзялення Расійскай акадэіміі навук аб тым, што «развіццё ядзернай энергетыкі на рэактары з цеплавымі нейтронамі бесперспектыўнае».

«Згодна з іх даследаваннямі, да 2020—2025 гадоў на 50% АЭС не будзе хапаць ядзернага паліва, а да 2050 года яго наогул не будзе, бо запасы прыроднага ўрану абмежаваныя і да таго будуць вычарпаныя», — сказаў ён.

Да 2050 году паліва наогул скончыцца

В.Юшко падкрэсліў, што з навуковага і практычнага пункту гледжання сёння больш мэтазгодна ўкладваць сродкі «ў больш перспектыўныя кірункі ў энергетыцы», напрыклад у ветраэнергетыку. Паводле яго слоў, распрацаваная ім праграма па развіцці альтэрнатыўных крыніцаў энергіі мае на мэце да 2020 года поўнасцю замясціць атамную электраэнергію альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі.

Наталля Кароткая, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула