БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыі дэманстранты закідалі аўтобус з бежанцамі фаерамі і камянямі

25.09.2015 / 12:32

У Лахці дэманстранты закідалі аўтобус з бежанцамі фаерамі і камянямі. Акцыя пратэсту пачалася пасля таго як распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што на тэрыторыі былой казармы ў Хенала размесцяць просьбітаў прытулку з Торніа.

У аўтобусе знаходзілася 49 просьбітаў прытулку, у тым ліку, сем'і з дзецьмі.

Пратэстоўцы кідалі камяні таксама ў работнікаў Чырвонага Крыжа. Ніхто не пацярпеў.

Адзін з дэманстрантаў быў апрануты ў белае адзенне, падобнае на касцюм члена Ку-Клукс-Клана.

У сувязі з інцыдэнтам паліцыя затрымала аднаго чалавека.

Прэм'ер-міністр Юха Сіпіля (Цэнтр), міністр фінансаў Аляксандэр Стуб (Кааліцыйная партыя) і міністр замежных спраў Ціма Сойні («Праўдзівыя фіны») асудзілі падзеі ў Лахці. Кіраўнікі галоўных партый у рэзкіх выразах асудзілі гвалт і пагрозы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула