Што такое «рускі свет»? Тлумачыць Аляксандр Захарчанка
Кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка даў прэс-канферэнцыю, падчас якой расказаў пра супрацьстаянне «рускага свету» каштоўнасцям Захаду.
«Калі глядзець у глабальным сэнсе, то мы цяпер знаходзімся на перадавой абароны ўсяго таго, што мы называем рускім светам. Гэта хутчэй цэлы комплекс паняццяў. Рускі свет - гэта яскравая, жывая, сапраўдная крыніца, у якой сабраныя не толькі паняцце нацыянальнасці, а ўсёабдымная супольнасць нацый».
«Што такое Еўропа і заходняя цывілізацыя, як такая, у маім разуменні. Гэта глабалізацыя, прыраўноўванне людзей да безаблічных істот, якія не ведаюць ні роду, ні племя, шэрая маса спажыўцоў. І вельмі важна разумець, што вайна - гэта не толькі вядзенне баявых дзеянняў на тэрыторыі нашай рэспублікі, гэта вайна і ў сабе таксама за тое, што ты выбіраеш. Ці ты хочаш жыць шэрай масай, або гэтым, святым, тым, што табе заклалі твае продкі. Гэта спадчына неабходна захаваць. Таму мы знаходзімся на перадавой абароны рускага свету».