БЕЛ Ł РУС

Прарасійскай апазіцыі ўдалося паваліць урад Стральца ў Малдове

29.10.2015 / 18:24

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Малдовы Валерыу Стралец адпраўлены ў чацвер у адстаўку. За гэтае рашэнне прагаласавалі 64 дэпутата ад фракцый камуністаў, сацыялістаў і дэмакратаў.

Ініцыятыва аб вотуме недаверу ўраду была ўнесеная апазіцыйнымі фракцыямі камуністаў і сацыялістаў. 

Апазіцыі бракавала галасоў для вынясення вотуму недаверу. Рэшту галасоў камуністам і сацыялістам забяспечыла Дэмакратычная партыя, якая адлюстроўвае інтарэсы буйнога бізнэсу.

У кіраўнічым Альянсе за еўрапейскую інтэграцыю, у які ўваходзілі Ліберал-дэмакратычная партыя (ЛДПМ), Дэмакратычная партыя (ДПМ) і Ліберальная партыя (ЛП), паўсталі канфлікты пасля таго, як з лідэра ЛДПМ Уладзіміра Філата была знятая дэпутацкая недатыкальнасць. Яго падазраюць у пасіўнай карупцыі і датычнасці да вываду буйной грашовай сумы з фінансава-банкаўскай сістэмы краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула