БЕЛ Ł РУС

Паўтарагадовы хлопчык у Бразіліі знайшоў у двары ядавітую змяю і загрыз яе насмерць

3.11.2015 / 16:14

Nashaniva.com

У бразільскім горадзе Мастардас хлопчык Ларэнца, якому споўнілася ўсяго 17 месяцаў, знайшоў у двары свайго дома ядавітую змяю і закусаў яе да смерці, паведамляе Latin American Herald Tribune.

Маці дзіцяці расказала, што выйшла на вуліцу і ўбачыла сына, які трымаў у роце яшчэ жывую рэптылію. На руках і вуснах дзіцяці была кроў. Каб прымусіць хлопчыка адпусціць змяю, жанчыне давялося паклікаць мужа.

Бацькі спешна даставілі хлопчыка ў лякарню, але дактары не выявілі ў яго сімптомаў атручэння.

Паводле дадзеных выдання, дом сям'і размяшчаецца ў гарадскім раёне, дзе змеі з'яўляюцца вельмі рэдка. Паверхня двара была залітая цэментам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула