Машына з надпісамі рэлігійнага зместу пратараніла браму Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку
Заведзена крымінальная справа па факце пашкоджання з хуліганскіх меркаванняў маёмасці Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
фото Сергея Балая, Tut.by
— Раніцай 3 лістапада 37-гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна на аўтамабілі VW Transporter здзейсніў наезд на цэнтральныя вароты.
На аўтамабіль былі нанесеныя надпісы рэлігійнага зместу. Напрыклад, адзін з іх абвяшчаў: «Пахавайце ўсе мошчы з храмаў і манастыроў».
Для высвятлення ўсіх абставінаў, агляду месца здарэння, фіксацыі матэрыяльных слядоў злачынства і збору доказнай базы на месца аварыі скіравалася следча-аператыўная група. Дапытаныя відавочцы, агледжаны аўтамабіль з нанесенымі на яго надпісамі рэлігійнага зместу.
Затрыманы на месцы здарэння кіроўца змешчаны ва ўстанову аховы здароўя для дыягностыкі стану псіхічнага здароўя.