БЕЛ Ł РУС

Каб нагадаць пра сябе, мінчук пратараніў машыну былой сужыцелькі

6.11.2015 / 15:23

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрыманы 45-гадовы мужчына, які наўмысна пашкодзіў машыну сваёй былой сужыцелькі. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, пара рассталася, аднак мужчыну не хацелася, каб 30-гадовая сяброўка яго забыла, таму пастаянна спрабаваў нагадваць пра сябе.

Страціўшы надзею канчаткова, мужчына выбраў даволі незвычайны спосаб зноў заявіць пра сябе. Вырашыў, што дапаможа яму ў гэтай справе аўтамабіль каханай. У яе «Пежо-206» мужчына спачатку паламаў шклоачышчальныя шчоткі, а праз некалькі дзён абліў машыну растваральнікам. Аднак рэакцыі ад жанчыны так і не дачакаўся. 

Тады мужчына пайшоў на крайнія меры: разагнаўшыся на сваім аўто, урэзаўся ў яе аўтамабіль. Тым самым прычыніў урон амаль на 30 млн. рублёў. 

У дачыненні да мужчыны распачата справа па ч. 1 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Адказнасць за гэтае злачынства прадугледжвае абмежаванне волі да двух гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула