БЕЛ Ł РУС

Былая Партыя рэгіёнаў пераканаўча перамагае ў Марыупалі

30.11.2015 / 10:37

СГ

На выбарах у прыфрантавым Марыупалі (Данецкая вобласць) абсалютна перамагае Апазіцыйны блок. Такі вынік дае экзіт-пол. Апаблок быў створаны на развалінах былой Партыі рэгіёнаў экс-прэзідэнта Януковіча. 

Апаблок набірае каля 66% галасоў. Праеўрапейскія партыі разам збіраюць толькі каля 24%, але ў гарадскую раду можа прайсці толькі адна з іх, бо яны ішлі на выбары паасобку. У прыватнасці, «Бацькаўшчына», «Самапомач», «Блок Пятра Парашэнкі» і «Укроп» набіраюць каля 3% кожная, што менш за прахадны бар'ер, а «Свабода» апынулася ніжэй за бар'ер статыстычнай памылкі. 10% набірае толькі грамадзянская ініцыятыва «Сіла людзей», яна і створыць альтэрнатыўную сілу ў радзе.

На выбарах мэра таксама перамагае кандыдат Апаблока.

Найбольшыя заводы Марыупаля належаць украінскаму мультымільярдэру Рынату Ахметаву. Ён жа і фінансуе мясцовы Апазіцыйны блок.

Гэтая партыя выступае за захаванне існай сістэмы эканамічных і палітычных адносін, а таксама статуса расейскай мовы і культуры.

Марыупаль — стратэгічна важны порт на беразе Азоўскага мора. У горадзе працуюць вялізныя металургічныя заводы. У красавіку 2014 горад захапілі расійскія сілы, аднак у чэрвені ўкраінцы яго вызвалілі. Лінія фронту праходзіць за некалькі кіламетраў на ўсход ад горада. Улетку 2014 і ўзімку 2015 горад перажыў моцныя артылерыйскія абстрэлы.

Варта адзначыць, што кампанія, якая праводзіла экзіт-пол, аддаўна працавала на замову Партыі рэгіёнаў. Рэальныя вынікі могуць аказацца трохі лепшымі для праеўрапейскіх сілаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула