БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксіст даставіў пасажыраў-наркаманаў у аддзяленне міліцыі

10.12.2015 / 10:17

«Двух хлопцаў аўтамабіль таксі вёз са сталічнага рэстарана хуткага харчавання, — распавялі ў РУУС Цэнтральнага раёна. — Падчас паездкі пасажыры вялі сябе неадэкватна, запэцкалі ежай салон аўтамабіля. Кіроўца прапанаваў хлопцам аплаціць паслугі хімчысткі, на што атрымаў адмову ў грубай форме».

Тады таксіст замест адраса, які назвалі пасажыры, адвёз іх у аддзяленне міліцыі, дзе высветлілі, што маладыя людзі знаходзяцца ў стане наркатычнага ап'янення. Пры іх выявілі тры скруткі з белым парашком і скрутак з грашовай купюры з напластаваннем парашку. Экспертыза паказала, што ў скрутку знаходзілася асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Затрыманымі былі прыяцелі з Мінска 16-ці і 18-ці гадоў. 16-гадовы малады чалавек ужо быў асуджаны за незаконны абарот наркатычных сродкаў, яго 18-гадовы сябар — за хуліганства.

У дачыненні да маладых людзей заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, ім пагражае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула