БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне падлеткі правакавалі педафілаў і шантажавалі іх

10.12.2015 / 12:28

Супрацоўнікамі аддзела наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Жодзінскага ГАУС і Смалявіцкага РАУС затрымана група жодзінскіх непаўналетніх, у якую ўваходзілі пяць хлопцаў і дзяўчына.

Як паведамляецца на сайце УУС Мінскага аблвыканкама са спасылкай на выданне «Жодзінскія навіны», пад выглядам непаўналетняй дзяўчыны ў сацсетках яны спісваліся з мужчынамі і прапаноўвалі паслугі інтымнага характару за 150 долараў. Калі прыходзіла паведамленне ў адказ, задавалі пытанне: «А ці не засмучае вас узрост?» Такім чынам падлеткі спрабавалі вылічыць педафілаў.

Зараз зарэгістраваныя тры матэрыялы праверак у дачыненні да гэтай групы маладых людзей.

Калі мужчына прыязджаў у Жодзіна і сустракаўся з дзяўчынай, у пэўны момант яны ўрываліся ў масках і прымянялі фізічную сілу, а затым пад прычынай нераспаўсюджвання інфармацыі аб тым, што ён педафіл, патрабавалі грашовыя сродкі.

Паводле слоў першага намесніка начальніка міліцыі — начальніка крымінальнай міліцыі Жодзінскага ГАУС Віталя Пручкоўскага, летась у дачыненні да членаў руху «Стоп — педафіл» былі распачатыя крымінальныя справы за рабаванне, хуліганства і вымаганне, адказнасць па якіх наступае з 14-гадовага ўзросту, а тэрмін пакарання па гэтых артыкулах — да 15 гадоў пазбаўлення волі.

За год у Мінскай вобласці распачата каля 25 крымінальных спраў у дачыненні да педафілаў. Як правіла, іх ахвярамі становяцца дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Выяўленыя выпадкі, калі айчым учыняў гэтыя дзеянні ў дачыненні да няродных дзяцей, а таксама, калі асобы мужчынскага полу прыязджалі ў невялікія гарады, вёскі, знаходзілі дзяцей, бацькі якіх належным чынам не выхоўваюць іх, прыкормлівалі і спакушалі малалетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула