БЕЛ Ł РУС

Надзея Саўчанка напісала Святлане Алексіевіч ФОТАФАКТ

15.12.2015 / 22:50

nn.by

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую судзяць у Расіі, напісала беларускай пісьменніцы, лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч. Фота змясціў 15 снежня ў сваім фэйсбуку адвакат Надзеі Марк Фейгін.

Фота з фэйсбука Марка Фейгіна

2 снежня Святлана Алексіевіч у пасольстве Украіны ў Мінску перадала для Надзеі Саўчанка кнігі і ліст падтрымкі. Алексіевіч назвала Надзею ўкраінскай Жаннай Д'Арк і выказала спадзеў на яе хуткае вызваленне.

Надзею Саўчанка ў Расіі абвінавачваюць у спрыянні забойству двух супрацоўнікаў расійскага тэлебачання, якія ўлетку 2014 г. знаходзіліся пад Луганскам. Саўчанка абвінавачванні адкідае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула