БЕЛ Ł РУС

Рух «За свабоду» падтрымае 36 чалавек на парламенцкіх выбарах

29.12.2015 / 10:13

Паводле БелаПАН

Папярэдні спіс кандыдатаў, падтрымку якім акажа рух «За Свабоду» на парламенцкіх выбарах 2016 года, быў зацверджаны 28 снежня на пасяджэнні рады арганізацыі. 

У папярэдні спіс уваходзяць 36 прэтэндэнтаў, паведамляе прэс-служба руху «За Свабоду». Сярод іх — першы намеснік старшыні Юрый Губарэвіч, намеснік старшыні Алесь Лагвінец, члены рады арганізацыі Хрыстафор Жаляпаў з Віцебска, Дзяніс Турчаняк з Брэста, Андрэй Юркоў з Магілёўскай вобласці, Галіна Краўчанка з Гомеля, Юрый Меляшкевіч з Мінска і іншыя. 

Губарэвіч адзначыў, што жаданне атрымаць заходнія крэдыты для выратавання эканомікі прымусіць беларускія ўлады перагледзець падыходы да арганізацыі выбарчых кампаній. «Наўрад ці можна сказаць, што выбары будуць поўнасцю сумленнымі і дэмакратычнымі, але магчымасцяў для працы з выбаршчыкамі і па прасоўванні сумеснага паслання павінна стаць больш», — лічыць ён. 

Рух «За Свабоду» гатовы дапамагчы кандыдатам навучаннем, інфармацыйнай падтрымкай, а таксама падрыхтоўкай праграмных пасланняў. 

Пры гэтым рада арганізацыі падтрымала працу сумесна з іншымі правацэнтрысцкімі структурамі (у прыватнасці, Аб'яднанай грамадзянскай партыяй і аргкамітэтам па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя») па падрыхтоўцы агульнага спісу кандыдатаў на парламенцкіх выбарах і распрацоўцы агульнага паслання да выбаршчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула