БЕЛ Ł РУС

ЗША пачынаюць экспарт звадкаванага прыроднага газу

11.01.2016 / 10:10

У аўторак, 12 студзеня, у ЗША на тэрмінал Sabine Pass у штаце Луізіяна прыбудзе танкер Energy Atlantic, каб упершыню экспартаваць з краіны звадкаваны прыродны газ (ЗПГ).

Тэрмінал належыць кампаніі Cheniere Energy, большую частку першай партыі газу ў яе набудзе брытанская кампанія BG Group.

Як адзначае выданне, пачатак экспарту ЗПГ з ЗША здольны павялічыць канкурэнцыю ў галіне і перашкодзіць планам канкурэнтаў пабудаваць тэрміналы на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі, на заходнім узбярэжжы Канады і Расіі.

Чакаецца, што да канца дзесяцігоддзя ЗША стануць трэцім па велічыні экспарцёрам СПГ пасля Катара і Аўстраліі. Падкрэсліваецца, што старт экспарту ЗПГ з ЗША адбываецца на фоне зніжэння коштаў на газ, якія часта прывязаныя да коштаў на нафту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула