У Азербайджане забаранілі продаж валюты ў абменніках
ЦБ Азербайджана забараніў продаж валюты ў абменніках. Па новых правілах купіць даляры можна будзе толькі ў банках. Абменнікі працягнуць працу толькі ў гасцініцах і аэрапортах
Цэнтральны банк Азербайджана (ЦБА) абвясціў аб забароне аперацый па абмене замежнай валюты па-за галоўнымі офісамі і аддзяленнямі камерцыйных банкаў, паведамляе агенцтва Trend.az.
«У сувязі з ростам аперацый з абменам валюты Цэнтрабанк абмежаваў і спыніў дзейнасць абменных пунктаў для эфектыўнага і аператыўнага рэгулявання аперацый камерцыйных банкаў, узмацнення кантролю над аперацыямі і аптымізацыі выдаткаў», — гаворыцца ў паведамленні ЦБА.
У адпаведнасці з рашэннем ЦБА абменнікі змогуць працягваць працу толькі ў месцах канцэнтрацыі турыстаў, у прыватнасці ў гасцініцах і аэрапортах. Неабходнасць захавання абменнікаў у гэтых месцах у ЦБА патлумачылі патрэбай «задавальнення патрэб у аператыўным абмене валюты».
Курс азербайджанскага маната за апошні год рэзка ўпаў. Яшчэ ў пачатку лютага 2015 за даляр давалі 0,78 маната, З 14 студзеня 2016 г. афіцыйны курс даляра да азербайджанскага маната ўстаноўлены ЦБА на ўзроўні 1,5706 маната за даляр.