Брат Селін Дыён памёр праз два дні пасля смерці яе мужа
Брат канадскай спявачкі Селін Дыён памёр ад раку праз два дні пасля таго як ад той жа хваробы памёр яе муж. Аб гэтым піша Journal de Montreal.
59-гадовы Даніэль Дыён памёр у хоспісе раніцай у суботу, 16 студзеня. Побач з ім былі блізкія сваякі, у тым ліку 89-гадовая маці Тэрэза Дыён. У яго засталіся дзве дачкі.
У Даніэля Дыёна быў рак гартані, языка і галаўнога мозгу.
Даніэль Дыён быў восьмым з 14 дзяцей у сям'і. Па словах старэйшай сястры спявачкі, Кладэт Дыён, Даніэль быў таксама «знакамітым музыкам».
14 студзеня ў ЗША ва ўзросце 73 гадоў памёр Рэнэ Анжэліл - муж і менеджэр Селін Дыён. Ён памёр ва ўласным доме ў Лас-Вегасе пасля працяглай барацьбы з ракам гартані. Упершыню анкалагічнае захворванне ў яго было выяўлена ў 2000 годзе, у 2013-м здарыўся рэцыдыў.