БЕЛ Ł РУС

«Лукашэнка апробаваў горналыжныя трасы і прыняў рашэнне застацца ў Сочы на кароткачасовы адпачынак»

31.01.2016 / 22:34

Аляксандр Лукашэнка правядзе кароткатэрміновы адпачынак у Сочы. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

Кіраўнік краіны пагутарыў сёння ў Сочы ў нефармальнай абстаноўцы з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, абмеркаваўшы ўвесь спектр двухбаковых адносін.

«Сёння Аляксандр Лукашэнка таксама апробаваў горналыжныя трасы і прыняў рашэнне застацца ў Сочы на кароткачасовы адпачынак», — адзначыла Наталля Эйсмант.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула