БЕЛ Ł РУС

Слоўнік мовы «Нашай Нівы»: яшчэ чатыры літары

12.02.2016 / 14:13

СМ

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў чарговы том слоўніка мовы «НН» пачатку ХХ стагоддзя.

600-старонкавы том ахоплівае словы на Н, О, П і Р. Найбольшую цікавасць уяўляюць словы на «О» — бо іх у сучаснай мове вобмаль. Апроч захаваных да нашага часу назоўніка «опій», часціцы «от», выклічнікаў «ох» і «ой» і прыстаўкі «обер-«, у пачатку ХХ стагоддзя, калі правапісныя нормы толькі фармаваліся, пісалі, напрыклад, «організм», «орнамент», «обчэственны».

Слоўнік ёсць на стэндзе выдавецтва «Тэхналогія» на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе. Каштуе 190 тысяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула