Грамадства3030

Адкрыццё Міжнароднага кніжнага кірмашу прайшло без Алексіевіч. Затое з Мясніковічам, ядомай Бібліяй і кардонным Абамам ФОТЫ

10 лютага ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14 у Мінску адкрыўся 23-ы Міжнародны кніжны кірмаш.

На кірмашы прадстаўленыя стэнды больш чым 30 краін: Расія, Італія, Арменія, ЗША, Іран, Кітай, Венесуэла… Людзей, дарэчы, хапала — нягледзячы на тое, што мерапрыемства хутчэй выдавецкае, чым чытацкае, публікі было шмат. Ва ўсякім выпадку, у пачатку першага дня было людна.

Адкрывалі кірмаш не пісьменнікі, а чыноўнікі: старшыня савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі, старшыня мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац. Быў яшчэ і старшыня Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец, але хто ён у большай ступені — чыноўнік ці пісьменнік — пытанне філасофскае.

З гасцей кірмашу ў адкрыцці прынялі ўдзел Артур Пагасян, намеснік міністра культуры Арменіі (Арменія сёлета — ганаровы госць мерапрыемства) і Сяргей Серазлееў, кіраўнік камітэта па друку адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.

Кожны з іх прачытаў па кароткай тыповай прамове — «прапаганда літаратуры сярод моладзі», «вялікае гуманістычнае супрацоўніцтва» і ўсякае такое — а затым яны разам перарэзалі чырвоную стужачку.

Вылучыўся толькі Чаргінец, які пажадаў, каб «на змену дыктату сілы прыйшоў дыктат слова», праўда, што канкрэтна ён меў на ўвазе, удакладняць не стаў.

Стэнд Арменіі.

Затым, у атачэнні натоўпу журналістаў, чыноўнікі прайшліся па тэрыторыі кірмашу. Спачатку завіталі на стэнд Арменіі, затым — Германіі, Масквы, Пецярбурга…

Насамрэч, стэнды цікавыя. На стэндзе ЗША можна зрабіць сэлфі з кардонным Абамам, на стэндзе Кітая — набыць кнігу пра кіраванне дзяржавай Сі Цзіньпіня. Праўда, часам, наведнікі былі цікавейшымі за павільёны, як напрыклад, венесуэльскія адміралы, якія ў сваёй беласнежнай з залатым форме, завешанай узнагародамі, самі нагадвалі персанажаў фантастычнай кнігі ці камп’ютарнай гульні.

Але ж чаму ўсё ж такі галоўнымі героямі адкрыцця сталі менавіта чыноўнікі, а не тая ж Алексіевіч, напрыклад? Мікалай Чаргінец патлумачыў гэта так: «Ведаеце, звычайна выставу адкрываюць тыя, хто яе арганізуе, так прынята ва ўсіх краінах свету. Запрашэнне ёй ад міністэрства зрабілі, але яна за мяжой. Яшчэ кірмаш будзе працаваць некалькі дзён, можа яна [Алексіевіч] яшчэ прыедзе. Ад афіцыйнага беларускага стэнда не арганізоўвалі сустрэчу з Алексіевіч, але яна ў плане была, але адказу ад яе мы не атрымалі».

Дарэчы, партрэты Алексіевіч на выставе былі, праўда на стэндах расейскіх выдавецтваў. У вялікім беларускім павільёне абыйшліся і без нобелеўскай лаўрэаткі.

Затое беларусы спяклі каравай у выглядзе скарынаўскай Бібліі. Спалучылі, скажам так, ежу духоўную са звычайнай.

Торт у форме Бібліі Скарыны.

На развітанне ўдалося спытаць у некаторых з арганізатараў кірмашу, якія кнігі яны чыталі апошнімі.

«Раманс»… назву мясцовасці забыўся. Аўтара таксама… але гэта іспанскі пісьменнік старых часоў. А, «Андалузскі раманс»! — паведаміў Мікалай Чаргінец. — Расказваецца там пра жыццё-быццё, самабытнай мовай… Мне спадабалася вельмі кніга. Яна нібыта вяртае ў тыя далёкія часы, калі людзі не збіралі форумы, а жылі сваім нармальным чалавечым жыццём. Таксама прачытаў раман «Расія» Гніламёдава вельмі моцны, кнігу Вячаслава Бандарэнкі «Героі Першай сусветнай», якая ўздымае важную тэму, бо ў нашай зямлі ляжыць каля мільёна ахвяр той вайны».

Лілія Ананіч была лаканічнай: «Апошняй кнігай, якую прагартала, была «Фінансавая дыета» [кніга памочніка прэзідэнта Беларусі Кірыла Рудага, у якой разглядаюцца эканамічныя праблемы краіны — рэд.]. А да яе чытала кнігі, звязаныя з юбілеямі класікаў. Завяршылі выданне шматтомніка Шамякіна, я гартала Шамякіна».

Тут нельга было не ўдакладніць – усё ж гартала спадарыня Ананіч тыя кнігі ці чытала?

«Калі я гартаю, то я і чытаю!» — адказала яна.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць