WSJ: Улады ЗША рэкамендуюць буйным банкам адмовіцца ад куплі дзяржаблігацый Расіі
Амерыканскія ўлады перасцераглі буйныя банкі ЗША ад куплі дзяржаўных аблігацый Расіі. Пра гэта піша The Wall Street Journal, спасылаючыся на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
У 2016 годзе Масква ўпершыню з ўвядзення санкцый выпусціць міжнародныя аблігацыі на суму не менш як $3 млрд. Як сцвярджае WSJ, Расія запрасіла паўдзельнічаць у іх куплі еўрапейскія, кітайскія і амерыканскія банкі, у тым ліку Bank of America, Citigroup, Goldman Sachs, J.P. Morgan Chase & Co. і Morgan Stanley.
Мінфін і Дзярждэп ЗША выпусцілі спецыяльнае папярэджанне, атрымаўшы ад банкаў пытанні аб тым, ці могуць яны ўдзельнічаць у куплі бондаў. Так, у Вашынгтоне лічаць, што такія здзелкі будуць супярэчыць санкцыйнай палітыцы.
«Вельмі важна, каб прыватныя кампаніі ў ЗША, Еўрасаюзе і ва ўсім астатнім свеце разумелі, што Расея застанецца рынкам з высокай ступенню рызыкі, пакуль яна будзе працягваць дзеянні па дэстабілізацыі на Украіне», — заявілі WSJ у Дзярждэпартаменце.