БЕЛ Ł РУС

Лабрадор у кабіне грузавіка справакаваў аварыю на запраўцы ў Мінесоце

6.03.2016 / 18:13

Nashaniva.com

У штаце Мінесота адбылася незвычайная аварыя: цягач з паўпрычэпам без кіроўцы наехаў на другі аўтамабіль і дрэва на запраўцы ў горадзе Манкейта, паведамляе KMSP.

Відавочца здарэння заўважыла, што з акна грузавіка выглядае лабрадор-рэтрывер, пры гэтым людзей у кабіне ў момант аварыі не было.

Паліцыя высветліла, што кіроўца адышоў у краму, калі сабака нейкім чынам пераключыў перадачу на заведзенай машыне. Пасля гэтага грузавік пакаціўся ў бок запраўкі і дзякуючы сутыкненню з легкавым аўтамабілем і дрэвам спыніўся ў некалькіх метрах ад калонак з палівам.

Падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.

Photo: David Stegora/Facebook

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула