БЕЛ Ł РУС

Ацяпленьне ў жылых дамах Менску ўключаць ня будуць

18.04.2008 / 18:20

Nashaniva.com

Нягледзячы на халоднае надвор’е: паводле прагнозу, сярэднясутачная тэмпэратура ў найбліжэйшыя дні таксама будзе нізкая.


Фота kp.ua

Нягледзячы на халоднае надвор’е, ацяпленне ў жылых дамах у Мінску ўключаць не будуць. «Ацяпляльны сезон завершаны для ўсіх катэгорый спажыўцоў», — заявілі БелаПАН у дыспетчарскай УП «Мінсккамунцепласеткі».

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 красавіка ў Мінску сярэднясутачная тэмпература склала 6,8°С, 17 красавіка — 4,1°С. Паводле прагнозу, сярэднясутачная тэмпература ў найбліжэйшыя дні таксама будзе нізкая. Згодна з нормамі, ацяпленне падключаецца пасля таго, як на працягу пяці дзён сярэднясутачная тэмпература не перавышае плюс 8°С.

Як патлумачылі БелаПАН у прэс‑службе Мінгарвыканкама, існуе распараджэнне кіраўніка сталічнай адміністрацыі, у адпаведнасці з якім да 1 мая дазволена ўключаць ацяпленне «ў выпадку неабходнасці» ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна‑прафілактычных стацыянарах, дамах дзіцяці і дзіцячых паліклініках па ўзгадненні з цеплазабяспечвальнымі арганізацыямі.

Ацяпленне ў Мінску адключылі 11 красавіка «ў сувязі са спрыяльным прагнозам надвор’я».

Стала вядома, што ў некаторых гарадах на поўначы Беларусі, дзе найбліжэйшымі днямі сіноптыкі прагназуюць начныя замаразкі, зноў уключылі ацяпленне ў жылых дамах.

Марына Носава, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула