БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Польшчы назваў авіякатастрофу пад Смаленскам тэрактам

14.03.2016 / 08:12

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч лічыць, што катастрофа Ту-154М пад Смаленскам была тэрактам. На яго думку, ён быў накіраваны на тое, каб «пазбавіць Польшчу кіраўніцтва, якое вяло краіну да незалежнасьці»

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацэрэвіч назваў «тэрарыстычным актам» авіякатастрофу пад Смаленскам у красавіку 2010 года, у якой загінуў прэзідэнт краіны Лех Качыньскі.

Па словах Мацэрэвіча, гэтая акцыя была накіраваная на тое, каб пазбавіць Польшчу людзей, якія «вялі краіну да незалежнасці».

«Няма сумненняў у тым, што тое, што адбылося пад Смаленскам, было накіравана на пазбаўленне Польшчы кіраўніцтва, якое вяло нашу краіну да незалежнасьці», — прыводзіць словы Мацэрэвіча Reuters. Агенцтва дадае, што заявы польскага міністра прагучалі ў ходзе яго выступу на канферэнцыі, прысвечанай вырашэння праблем узброеных канфліктаў і тэрарызму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула