БЕЛ Ł РУС

Мілонаў заклікаў абавязаць авіякампаніі прапаноўваць поснае меню ў самалётах

14.03.2016 / 09:14

Nashaniva.com

Мілонаў — у цэнтры. Фота: Аляксей Данічаў / РІА Новості

Дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў у эфіры радыёстанцыі «Русская служба новостей» прапанаваў на заканадаўчым узроўні абавязаць нацыянальных авіяперавозчыкаў падаваць пасажырам посныя стравы падчас Вялікага посту.

«Паспрабуйце сесці ў самалёт, калі вы загадзя ня замовілі сабе ежу, вас будуць шпігаваць напампаванай сояй і хімікатамі курыцай. Свініну яны не даюць, таму што могуць ляцець мусульмане, а на праваслаўных ім напляваць. Ці складана зрабіць посны бутэрброд? А калі замовіць поснае, вам прынясуць капусны ліст і моркву», — заявіў Мілонаў.

Між тым, крыніца РСН ў Мінтрансе паведаміла, што ў свецкай дзяржаве нельга абавязаць камерцыйнага перавозчыка карміць пасажыраў у адпаведнасці з рэлігійнымі патрабаваннямі, бо дадзеная паслуга не з'яўляецца прыярытэтнай для авіякампаній.

Віталь Мілонаў вядомы, у прыватнасці, як аўтар закона аб забароне гей-прапаганды ў Расіі. Таксама Мілонаў заклікаў зацвердзіць дзяржаўную ідэалогію РФ на прынцыпах традыцыйных рэлігій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула